У Даніі прыняты закон, які абавязвае паціскаць руку бургамістру падчас цырымоніі атрымання грамадзянства. Новае правіла ўступае ў сілу з 1 студзеня, піша Медуза.

Капенгаген. Фота Pixabay

Капенгаген. Фота Pixabay

Па словах парламентарыяў, яго ўводзяць з-за мусульман, якія праз рэлігійныя меркаванні адмаўляюцца ціснуць руку прадстаўнікам іншага полу.

«Калі вы прыязджаеце ў Данію, дзе існуе традыцыя ціснуць адзін аднаму рукі ў знак прывітання, то ігнараваць гэтую традыцыю непаважліва. Калі хтосьці не здольны на такі просты і адназначны жэст, яму няма чаго станавіцца грамадзянінам Даніі», — цытуе The New York Times Марціна Хенрыксана, члена парламента ад правай Дацкай народнай партыі, якая лабіравала прыняцце закона.

Міністр іміграцыі, інтэграцыі і жыллёвага будаўніцтва Даніі, сябра кіруючай ліберальнай партыі «Венстре» Інгер Стойберг падтрымлівае патрабаванне аб поціску рукі пры атрыманні грамадзянства. Міністр паабяцала, што прадстаўнікоў мясцовых уладаў, якія адмовяцца выконваць новы закон, будуць караць штрафамі.

Чытайце. Данія будзе навучаць дзяцей мігрантаў «дацкім каштоўнасцям»

Чытайце. На ўласным досведзе: Данія — самая шчаслівая краіна ў свеце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0