Чытачы «Нашай Нівы» паведамляюць пра затор на выездзе з Мінска ў бок Брэста. Тут здарыліся адразу некалькі аварый, у выніку на праезд пяці кіламетраў трасы Р1 даводзіцца траціць каля гадзіны.
У прыватнасці, перакуліўся лафет з «Аўдзі», перагарадзіўшы дзве з трох палос.
Раім выязджаць з Мінска праз іншыя накірункі.
За некалькі гадзін да таго прыблізна на тым жа месцы адбылася аварыя з удзелам вайсковага цягача.