13.12.2008 / 14:49

Спартовая субота на канале «Лад»

Тэлевізійнікі падрыхтавалі сёння ажно сем трансляцый: футбол, біятлон, хакей, гандбол, бокс з Уладзімірам Клічко.

Тэлевізійнікі падрыхтавалі сёння ажно сем трансляцый, што, праўда, адна з іх мужчынскі персьют у біятлоне ўжо завершылася.

Таму начапатку ў 15:10 пачнецца жывы эфір гонкі пераследу на этапе Кубку свету па біятлоне ў жанчын, што праходзіць у Хохфільцэне (Аўстрыя).

Дар'я Домрачава выйдзе на этап 9-й (такое месца яна заняла ўчора ў спрынце і наогул займае ў заліку Кубку свету), таму беларуска мае сёння ўсе шанцы на прызавое месца.

У 17:25 трансляцыя паўфіналу жаночага чэмпіянату Еўропы па гандболе, што завяршаецца ў былой югаслаўскай рэспубліцы Македонія. Пакажуць у жывым эфіры другі паўфіналы паядынак. Нарвегія - Расія.

У 19:30 жывы эфір з «Уайт Харт Лэйн».

Чэмпіянат Англіі. Матч 17-га туру. «Тоттэнхем Хорспур» – «Манчэстар Юнайтэд».
Інтрыга падаграецца тым, што ў паўночна-ўсходні Лондан прыедуць Майкл Кэрык, што колісь выступаў за «ТХ», і Дзімітар Бербатаў, які гуляў за «шпораў» яшчэ ў жніўні.

Ну і неяк Аляксандр Глеб заявіў, што фаны «шпораў» яго пастаянна крыўдзілі і зневажалі.

У 21:30 матч Нацыянальнай хакейнай лігі. «Бафала» Сэйбрз супраць «Таронта Мэйпл Ліўз». За «кляновыя лісты» паспяхова выступае Міхаіл Грабоўскі.

23:30. Бокс. Уладзімір Клічко супраць Хасіма Рахмана.

І напрыканцы (01:30) другі гандбольны паўфінал. Нямеччына - Гішпанія.

І навошта Беларусі асобны спартовы канал, калі з гэтай функцыяй добра спраўляецца канал «Лад»?

***

А хто мае спадарожнікавую талерку, а 23-й суперматч гэтых выходных: Барселона - Рэал!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру