23.12.2018 / 11:17

Контрразведка ЗША: пагроза з боку Расіі блякне ў параўнанні з кітайскай 9

Значна большую пагрозу нацыянальнай бяспецы і інтарэсам ЗША, чым Расія, уяўляе Кітай, сказаў у інтэрв'ю ВВС дырэктар Нацыянальнага цэнтра контрразведкі і бяспекі ЗША Уільям Іваніна.

«Гэта не толькі пытанне таго, што адбываецца ўнутры ЗША. Кітай з'яўляецца пагрозай з пункту гледжання бяспекі эканомікі, з гледзішча ваенных адносін і на глабальным узроўні. Дастаткова зірнуць на стратэгічную мэту Кітая, а менавіта — стаць глабальнай звышдзяржавай у геапалітычным, ваенным і эканамічным сэнсах. Яны выкарыстоўваюць усе даступныя метады для дасягнення гэтай мэты. Гэта глабальная праблема, а не толькі праблема ЗША», — лічыць Іваніна.

Пагроза, якую ўяўляе для ЗША Расія, «драбнее ў параўнанні з пагрозай з боку Кітая».

«Мы даем штогод гранты для каля 350 000 кітайскіх студэнтаў. Гэта выдатная магчымасць для кітайскіх спецслужбаў выкарыстоўваць гэтых студэнтаў для выкрадання тэхналогій і распрацовак», — адзначыў ён, дадаўшы, што такая ж пагроза назіраецца ў Вялікабрытаніі і іншых краінах.

Кітайскія шпіёны дзейнічаюць, у прыватнасці, у амерыканскіх універсітэтах і на прадпрыемствах стратэгічнага значэння, дадаў ён.

Іваніна таксама папярэдзіў кампаніі, якія вырашаюць весці бізнэс у Кітаі пра тое, што іх звесткі становяцца даступнымі ўраду краіны.

За апошнія месяцы Мінюст ЗША прад'явіў абвінавачванні ў адрас 20 юрыдычных і фізічных асоб з Кітая.

3
вася чэсных / Адказаць
23.12.2018 / 13:35
Дошло-таки!!! А тем временем, производство вооружения в Китае в 5 раз дешевле, чем в США(в РФ в 3), с учётом того, что качество уже не назвать низким. Про Китайских студентов: есть такая шутка "Что такое американский ВУЗ?" - "Это университет в США, где выходцы из постсоветского пространства учат китайцев". В Британии та же проблема, если отказаться от китайских студентов - учить будет некого и заработать будет не на ком.
1
Aleh / Адказаць
23.12.2018 / 18:14
Да только китай не развязывает войны.Сирия,Украина ,Грузия.Не аннексирует чужие территории .Не вмешивается в выборы в США.

3
вася чэсных / Адказаць
23.12.2018 / 18:25
Aleh, садитесь - двойка. Взаимоотношение Китая и его соседей(а их 14) вобще не ваша тема от слова совсем. Наберите в гугле "территориальные претензии Китая". Изучайте.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру