«Усе павінны ведаць, што правакацыі ў Эгейскім, Міжземным моры і на Кіпры не будуць мець ніякага эфекту», — сказаў Акар. «Або цана будзе вялікай», — дадаў ён.

Грэцыя абвінаваціла Анкару ў шэрагу выпадкаў парушэнняў яе паветранай прасторы на гэтым тыдні.

У сераду начальнік Генштаба нацыянальнай абароны Грэцыі Эвангелас Апасталакіс папярэдзіў, што Грэцыя «зраўняе з зямлёй» любы грэчаскі астравок у выпадку, калі турэцкія войскі высадзяцца там.

Афіны лічаць, што павышаная актыўнасць Турцыі тлумачыцца каментарамі прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША Уэса Мітчэла, які назваў Грэцыю «фантастычным саюзнікам» і заявіў, што Кіпр мае права на распрацоўку ўласных прыродных рэсурсаў, супраць чаго выступае Анкара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0