На вуліцы Жылуновіча насупраць адміністрацыі Заводскага раёна ставяць незвычайную лаўку, паведаміў «Мінск-Навінам» кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Аляксандр Дараховіч.

— Такіх пакуль няма ні ў адным раёне горада, — адзначыў А. Дараховіч. — Над сядзеннем лавы замацавана ажурнае ўпрыгожванне з металу. На ім пунсовае сэрца і два амуры, што пускаюць стрэлы. Аб'ект сімвалізуе вечнае пачуццё — любоў. І перш за ўсё любоў да сваёй зямлі, малой Радзімы, якой з'яўляецца для «завадчан» родны раён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0