13.12.2008 / 14:55

Непарадкі ў Афінах працягваюцца: заканчваецца слезацечны газ 22

Грэцкія пратэстоўцы (фота - AFP)

Жарсці ў Грэцыі ніяк не хочуць упакорвацца. Ужо восьмы дзень тысячы пратэстоўцаў выходзяць на вуліцы Афінаў. Учора вечарам аднавіліся сутычкі паміж радыкальна настроенай моладдзю і сіламі бяспекі. Маладзёны, якія бралі ўдзел у дэманстрацыі, шпурлялі ў паліцыянтаў бутэлькі з кактэйлем Молатава, тады як апошнія адказалі апанентам слезацечным газам.

Паводле брытанскай “Таймс”, запас слезацечнага газу ў грэцкай паліцыі мала не вычарпаны і што ўлады нават звярнулася да іншых краінаў з просьбай атрымаць такі газ. А ў грэцкай паліцыі паведамляюць, што за тыдзень непарадкаў было скарыстана 4600 балончыкаў з газам. Самі пратэстоўцы лічуць, што паліцыя выкарыстоўвае састарэлыя хімікаты 80-х гадоў, якія ўжо спрычыніліся да сур’ёзных праблемаў са здароўем у некалькіх дэманстрантаў.

Нагадаем, фармальнай падставай для масавых выступаў моладзі паслужыла смерць 15-гадовага хлопца, які быў застрэлены паліцыянтам тыдзень таму. Але шмат хто лічыць, што гвалтоўныя дэманстрацыі - выбух гневу, які назапасіўся ў моладзевых асяродках ад нядобрага эканамічнага стану краіны і палітыкі кансерватыўнага ўраду. Цяперашнія непарадкі - самыя масавыя, якія зазнала Грэцыя ад часоў падзення вайсковага рэжыму ў 1974.

ЛК, паводле АР

0
Кейстут / Адказаць
13.12.2008 / 15:17
Хутка падобнае мы будзем назіраць у кожнай другой краіне Эўропы. Дзесьці завадатарамі будуць ультралевыя, дзесьці ультраправыя, а дзесьці нацыянальныя меншасьці ці мігранты.
0
alyrik / Адказаць
13.12.2008 / 17:28
малайцы грэкі
0
Кнехт / Адказаць
13.12.2008 / 20:05
Але шмат хто лічыць, што гвалтоўныя дэманстрацыі - выбух гневу, які назапасіўся ў моладзевых асяродках ад нядобрага эканамічнага стану краіны і палітыкі кансерватыўнага ўраду. ======================== Без сумневу - выбух гневу! Каб метану - быў бы пах, Як у нас. І, без сумневу - Трэшчыны у галавах...
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру