23.12.2018 / 17:53

Парашэнка падпісаў закон аб статусе ветэранаў для воінаў УПА 3

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб прадастаўленні ветэранскіх ільгот воінам Украінскай паўстанцкай арміі. Дакумент вярнуўся ў Вярхоўную раду з подпісам прэзідэнта 22 снежня.

Цяпер статус ветэрана і адпаведныя льготы будуць мець не толькі воіны УПА, якія змагаліся з нямецкімі войскамі, але і тыя, хто ўдзельнічаў «ва ўсіх формах ўзброенай барацьбы за незалежнасць Украіны ў XX стагоддзі». Згодна з тлумачальнай запіскай, па стане на май на Украіне жыў 1201 ветэран УПА.

Закон уступіць у сілу праз тры месяцы пасля апублікавання.

35
Мацей Бурачок / Адказаць
23.12.2018 / 20:03
Идиотизм. Пол Украины моет унитазы в Европе. А тут серьезные решения по "патриотам упа". Русофобия загонит тебя Петя под трибунал. Занялся бы своим делом : создавал рабочие места , предприятия итд. Не помощи просил безвозмездной , а нармальные инвестиции под проекты. Ну ничего украинцы умный люди , переживут и все будет у них отлично.
6
Заканаускi / Адказаць
23.12.2018 / 23:00
Мацей Бурачок, сапрауды, украiнцы разумные людзi,а яшчэ больше свабодалюбiвыя, бадай не многiя постсавецкiя краiны маюць выбранную кладу. У 90г. Пропаганда пужала развала гаспадаркi рыбалтыйскiiх краiн i Польшчы зараз узровень жыцця у Эстонii вышэйшы у Эуропе, Польша увайшла у семёрку айбольш развiiтых эканомiк Эуропе.,праз год 15-20 беларусы на заробкi паедуць у Украiну, а усе аутарытарныя краiны гэта трэцi свет! Гiстарычна даказана..Украiна мае права на сваю гiсторыю.
3
Алесь2018 / Адказаць
24.12.2018 / 00:43
Хутка прыйдзе час калі такі ж закон прыме і Беларусь і антыкамуністычныя партызаны, барацьбіты за свабоду і незалежнасць Беларусі ад камуна-расійскіх акупантаў, на чале з Міхалам Вітушка, будуць таксама ветэранамі і героямі Беларусі. Мацей Бурачок, а ў тваёй любімай Расіі і унітазаў няма ў паловы насельніцтва, ў дырку ў зямлю ходзіце. Вам пра ўнітазы яшчэ марыць і марыць. Вы адсталі ў развіцці ад Еўропы гадоў на 200.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру