23.12.2018 / 19:08

Падборка добрых песняў на Каляды і Новы год ВІДЭА 8

Ужо хутка каталікі, пратэстанты, а таксама частка праваслаўных цэркваў будуць адзначаць Раство. «Наша Ніва» сабрала вядомыя калядныя песні. Правядзіце святы пад іх.

Рэлігійны гімн «Ціхая Ноч» быў напісаны ў 1818 годзе ў Аўстрыі. Ён перакладзены на дзясяткі моў. Вось як яго выконвае настаўніца з Гомеля Вальжына Цярэшчанка. 

А вось ён у выкананні Андрэа Бачэлі па-італьянску.

Сапраўдны шэдэўр тры гады таму стварыў Зміцер Вайцюшкевіч. Словы напісаў Уладзімір Някляеў. Гэта зачароўвае:

Напісаную ў 1850-х Jingle Bells хто толькі не спяваў! Паслухаем джазавы варыянт Элы Фіцджэральд.

А гэта яе беларускі варыянт:

Яшчэ адна калядная песня — Let it snow, напісаная ў 1945 г. у спякотны ліпеньскі дзень. Трывала асацыюецца з Фрэнкам Сінатрам, хоць упершыню яе выканаў Вон Манро.

Пуэрта-Рыка — гэта не толькі прыгожыя дзяўчаты, што рэгулярна бяруць высокія месцы на конкурсах прыгажосці. Гэта таксама і вялікі пласт якаснай музыкі. У 1970 г. Хасэ Фелісіяна напісаў Feliz Navidad, што стаў калядным хітом не толькі ў краінах Лацінскай Амерыкі, але і ў ЗША і Канадзе.

Яшчэ адна з самых папулярных у свеце песняў — гэта White Christmas, напісаная ў 1942 г. вялікім амерыканскім кампазітарам, між іншым, ураджэнцам беларускага Талачына Ірвінгам Берлінам. Яна была ўпершыню праспяваная Бінгам Кросбі. Песню потым выконвалі і Фрэнк Сінатра, і Элвіс Прэслі, і Нэт «Кінг» Коўл, і Дзін Марцін. У дадзеным выпадку аддамо перавагу класічнаму выкананню Бінга Кросбі.

Свецкая песня We wish you a Merry Christmas напісаная ў 16 ст. у Англіі, але шчасліва трансфармавалася ў хіт у ХХ-ХХІ ст.

У папярэдняй песні віншуюць не толькі з Раством, але і з Новым годам. Як тады можна забыцца на класічны хіт гурту ABBA?

Украінская народная песня Щедрик, апрацаваная Мікалаем Леантовічам, у заходнім свеце стала хітом Carol of the Bells

А вось яна па-ўкраінску ў выкананні Ціны Караль і дзіцячага хору.

Беларусы таксама маюць нямала калядных хітоў.

Для настальгіі: «Каляда» «Песняроў».

А гэта «Балада пра святога Мікалая» Віктара Шалкевіча.

І нарэшце сапраўдны «Цуд на Каляды» ў выкананні Аляксандра Памідорава з праекта «Святы вечар»

1
Lavon / Адказаць
23.12.2018 / 20:02
Дзякуй!
1
Раман / Адказаць
23.12.2018 / 20:30
Добрая подборка
2
metsavend / Адказаць
23.12.2018 / 21:59
Хорошая подборка. Для меня Щедрик - вне конкуренции. Хорош и англоязычный вариант. Но оригинал, конечно, блистателен! Но только не в исполнении очаровательной Тины Кароль - она представляет не песню, а себя в обрамлении песни. Но с удовольствием послушаю и Фрэнка Синатру, и Бинга Кросби.  И, конечно,  Змитера Войтюшкевича - чудная песня! 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру