Фота Сяргея Гудзіліна

Галоўны архітэктар Мінска Павел Лучыновіч распавёў аб заўважных будынках, якія ў будучыні з'явяцца ў сталіцы. Пра гэта ён распавёў у эфіры тэлеканала АНТ.

Лучыновіч адзначыў, што ёсць некалькі некалькі прапаноў па забудове ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ў раёне гасцініцы «Беларусь».

— Адна праца заслугоўвае асаблівай увагі, — сказаў ён. - Але галоўная наша задача — тое, пра што казаў кіраўнік дзяржавы - не перагрузіць гэтую тэрыторыю. Гэта ні ў якім разе не жылая функцыя, не вытворчая. Вось у гэтым месцы, дзе знаходзілася бісквітная фабрыка, мы, магчыма, зробім вялікі магутны кангрэс-хол.

Праект будынка кангрэс-хола. Малюнак: тэлеканал АНТ / youtube.com

Праект будынка кангрэс-хола. Малюнак: тэлеканал АНТ / youtube.com

Праект будынка кангрэс-хола. Тэлеканал АНТ / youtube.com

Праект будынка кангрэс-хола. Тэлеканал АНТ / youtube.com

Праз дарогу ад музея Вялікай Айчыннай вайны на праспекце Пераможцаў размесціцца новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея.

Изображение: Телеканал ОНТ / youtube.com

Праект новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея. Тэлеканал АНТ / youtube.com

На скрыжаванні праспекта Пераможцаў з вуліцай Арлоўскай з'явіцца новы аб'ект — так званы, усесезонны лыжны манеж.

— Мінчукі змогуць катацца на лыжах у любы час года, нават летам. Мне здаецца, гэта будзе дастойны аб'ект для горада, — сказаў галоўны архітэктар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?