24.12.2018 / 10:36

Першы віцэ-мэр Мінска: Будзем адкрываць больш крамаў на першых паверхах дамоў 4

У Мінску будуць адкрываць больш гандлёвых аб'ектаў на першых паверхах дамоў. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» заявіў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі.

Фёдар Рымашэўскі

«Плануем рабіць акцэнт на першыя паверхі дамоў — памяшканні 100-150 кв.м. Напэўна, гэта будзе не так цікава сеткавым аператарам, якім патрэбныя вялікія плошчы нават на крамы крокавай даступнасці. Такія крамы каля дома дазволяць стварыць канкурэнцыю, а таксама новыя працоўныя месцы», — падзяліўся планамі Фёдар Рымашэўскі.

У Мінску ўжо працуюць 9 тысяч гандлёвых аб'ектаў, палова якіх з'яўляецца крамамі крокавай даступнасці.

5
1111 / Адказаць
24.12.2018 / 11:30
Если это и так и будет, то это правильно. Хотя владельцы Евроопт и ДР крупных сетей будут что-то предпринимать)
5
Палкоўнік Зэман / Адказаць
24.12.2018 / 11:38
Каму ў Мiнску крамаў не хапае??? Хто-небудзь з партфелем калi-небудзь будзе думаць пра людзей??? Крамы на первых паверхах -гэта шум, антысанiтарыя i д.п., гэта кашмар для людзей на другiм i вышэй паверхах.
2
Адыкватник) / Адказаць
24.12.2018 / 11:40
это хреновый опыт из Расеи!! очень плохо!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру