24.12.2018 / 11:09

Беларусы за акіянам святкуюць Каляды разам з Хаменкам і Доўгушавым ФОТЫ 3

Напрыканцы мінулага тыдня беларуская грамадскасць Нью-Ёрка і ваколіц сабралася разам, каб адсвяткаваць Каляды.

У свяце, арганізаваным Беларускім Інстытутам Амерыкі, узялі ўдзел вядомы фолк-музыка, лідар гурта «Палац», этна-культуролаг Алег Хаменка і лідар гурта «Vuraj», арганізатар «Спеўных сходаў» Сяржук Доўгушаў.

Вялі імпрэзу, якая праходзіла ў надзвычай цёплай атмасферы, тры абаяльныя беларускі Алена Рыдзеўская, Ірына Хадарэнка і Ганна Сакалоўская.

Наведвальнікі мелі магчымаць набыць сувеніры, календары і кнігі беларускі пісьменнікаў, пачаставацца традыцыйнымі беларускімі стравамі (асабліва смачнымі былі бабка і бліны, згатаваныя па адмысловай замове мясцовым шэф-поварам) і атрымаць шмат пазітыўных эмоцый ад удзелу ў народным абрадзе «Жаніцьба Цярэшкі».

Сярод прысутных былі і амерыканскія госці, якія з вялікай цікавасцю знаёміліся з адметнасцямі беларускіх традыцый, а таксама ахвотна бралі ўдзел у святочнай латарэі і агульным карагодзе.

Больш фота гл. на flickr.com

Ірына Хадарэнка. Фота: Серж Трыгубовіч

22
Адыкватник) / Адказаць
24.12.2018 / 11:39
яны не беларусы а амерыканцы!
0
Максим Дизайнер / Адказаць
24.12.2018 / 13:27
https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2018_12/007-tbxvb.jpg. Вот это я понимаю новогодние шары
0
Той самы / Адказаць
24.12.2018 / 14:26
Адыкватник),  каб сказалі што разумнае, а так ляснулі, што сьлінь да глуздоў прынесла...


Ксёндз В.Гадлеўскі: "Нацыянальная ідэя лучыць усіх сяброў нацыі, і тых, што жывуць за граніцамі, і тых, што разьдзелены акіянамі, і тых, што разьдзелены часам. Нацыянальная ідэя лучыць паміж сабой пакаленьні, якія ўжо адышлі, з тымі, якія маюць прыйсьці, а злучвом ёсць жывучае пакаленьне. Сьведамы, ажыўлены нацыянальнай ідэяй беларус, скажам, у Амерыцы, з’яўляецца часткай беларускага народу, таксама як і той, што жыве на бацькаўшчыне. Таксама часткаю беларускага народу з’яўляюцца пакаленьні цяперашнія, мінулыя й будучыя. Чалавечая адзінка толькі праз цесную сувязь з жыцьцём свайго народу, зь ягонай мовай, зь ягонай культурай і традыцыяй можа разьвіваць свае творчыя магчымасьці."
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру