Доўгі час Канстанцін жыў з пастаяннымі галаўнымі болямі, ён прызнаецца, што стараўся не звяртаць на гэта ўвагі: «Амаль усё свядомае жыццё я думаў, што гэта нічога, проста падпаўзае старасць, адсюль ўсялякія балячкі, а на справе мозг ціснуў на чэрап. Памятаю, як з мяне жартавалі, калі я ў пераходзе мог заблукаць, і я смяяўся, а гэта былі першыя званкі. Мне стала цяжка набіраць тэксты. Ад любога неасцярожнага руху я падаў на падлогу…».

Канстанцін незадоўга да аперацыі.

Канстанцін незадоўга да аперацыі.

Амаль месяц таму Канстанціна забралі ў бальніцу з падазрэннем на інсульт, але пасля даследаванняў змаглі паставіць правільны дыягназ, які і быў прычынай недамаганняў і прыступаў.

Цяпер яго чакае аперацыя. «Мне прасвідруюць чэрап і зробяць лепш. Я спадзяюся, што стану звычайным чалавекам. Нічога ніколі я так не чакаў, як дзірку ў галаве», — расказвае драматург і жадае ўсім хадзіць да дактароў і «правяраць галаву» своечасова: «Давайце паміраць здаровымі, як бы дзіўна гэта ні гучала, і як мага пазней за ўсіх астатніх».

Мы ў сваю чаргу жадаем яму хутчэй папраўляцца!

Для даведкі: Канстанцін Сцешык, ураджэнец Салігорска, з’яўляецца адным з самых паспяховых беларускіх драматургаў. Яго п’есы ставілі і ў Беларусі (Свабодны тэатр, Гомельскі маладзёжны, Купалаўскі і іншыя тэатры), і за мяжой. Яшчэ ў 2005 годзе Канстанцін з п'есай «Мужчына-Жанчына-Пісталет» стаў лаўрэатам Міжнароднай прэміі «Еўразія-2005» (другое месца ў намінацыі «П'еса на вольную тэму»). У гэтым жа годзе атрымаў спецпрыз на міжнародным конкурсе «Свабодны Тэатр» з п'есай «Чырвоны каптурык», не раз станавіўся фіналістам і пераможцам фестывалю драматургіі «Любімаўка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?