24.12.2018 / 11:45

Перад візітам да Пуціна Лукашэнка сабраў топ-чыноўнікаў на нараду па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй 23

Напярэдадні паездкі да Уладзіміра Пуціна Аляксандр Лукашэнка сабраў міністраў на нараду «па актуальных пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй».

Як паведамляе БелТА, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Расія для Беларусі з'яўляецца ключавым знешнім партнёрам. «Мы заўсёды падкрэслівалі значнасць гэтага ўзаемадзеяння. Усебаковы характар ​​нашых адносін мае сур'ёзнае значэнне не толькі для Беларусі, але таксама і для Расіі. Яны будуюцца на сістэмнай і, самае галоўнае, планавай аснове», — заявіў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што ў двухбаковым фармаце падпісаны многія пагадненні, але яны не выконваюцца.

Паводле слоў Лукашэнкі, ахоплены вельмі шырокі спектр пытанняў — макраэканоміка, бюджэтная, прамысловая і знешняя палітыка, транспартная прастора і міграцыя, ахова здароўя і культура. «Па ўсіх напрамках былі прыняты пэўныя планы. Мы ўшчыльную наблізіліся да стварэння адзінага паліўна-энергетычнага рынку, ідзём да фарміравання агульнай прававой прасторы Саюзнай дзяржавы», — заявіў ён.

На 25 снежня запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Ва ўрадзе Расіі заявілі, што дамовы з Мінскам аб кампенсацыі за падатковы манеўр не было

3
Вожык / Адказаць
24.12.2018 / 12:06
"Усебаковы характар ​​нашых адносін" грунтуецца перш за усё на суместным гнiенii у акопах, прабачце
42
Serg / Адказаць
24.12.2018 / 12:46
Саша, их с мерсов на валов пересади, а сзади кавалерию с шашками и кнутом!!!
88
Макакакей / Адказаць
24.12.2018 / 12:55
Пока у властного корыта будет Макей, ничего у тебя Саша не получится.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру