24.12.2018 / 12:34

У Пецярбургу стрэлам у галаву забілі 28-гадовую беларуску

Праваахоўнікі расійскага Санкт-Пецярбурга высвятляюць акалічнасці смяротнага агнястрэльнага ранення, атрыманага 28-гадовай грамадзянкай Беларусі, паведамляе konkretno.ru.

Дзяўчыну прывезлі ў бальніцу з пранікальным агнястрэльным раненнем правай скроні, адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, ударам галаўнога мозгу, уціснутым пераломам правай лобнай косткі. У ноч на 23 снежня яна памерла.

Кватэра, з якой прывезлі беларуску, належыць 52-гадоваму жыхару Пецярбурга.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру