24.12.2018 / 12:51

На цэнтральнай плошчы Гродна знеслі знакамітую прыбіральню-«метро» ФОТЫ 10

Дэмантаваць грамадскую прыбіральню насупраць Фарнага касцёла ў Гродна пачалі 23 снежня. На працягу некалькіх дзён пабудову прыбяруць, а падземныя пакоі пачнуць засыпаць. У будучыні на месцы туалета з’явяцца клумбы з кветкамі, піша Hrodna.life

Туалет на Савецкай плошчы зачынілі на рамонт ў 2016 годзе і з тых часоў ён так і не адкрываўся.

Грамадскі туалет на Савецкай плошчы быў пабудаваны ў канцы 40-х гадоў па праграме рэканструкцыі Гродна 1947 гады. Доўгі час гэта была бясплатная прыбіральня ў цэнтры Гродна. У 2002 годзе туалет упершыню перайшоў у прыватныя рукі, але пазней вярнуўся гораду і знаходзіўся на балансе ЖКГ. Апошні сур’ёзны рамонт гарадскога туалета прайшоў у 2007 годзе.

Да рэканструкцыі плошчы, калі каля туалета расло шмат дрэў, ён не быў такі прыкметны, але ў апошнія гады гэтая пабудова стала адной з славутасцяў горада. Гэта месца часта называлі яшчэ «гродзенскім метро» з-за вонкавага выгляду і вялікай літары «М», якая вісела яшчэ некалькі гадоў таму.

8
tumash / Адказаць
24.12.2018 / 13:16
Правільнае рашэнне.
Такую прыбіральню нельга зрабіць зручнай для карыстання маламабільнымі грамадзянамі.
1
Базыль / Адказаць
24.12.2018 / 13:16
Бліжэйшая ўстанова падобнага прызначэння - у былым кінатэатры Гродна, вядомым па фільму "Мяне завуць Арлекіна"
8
Nokia / Адказаць
24.12.2018 / 14:18
Ёй там не месца.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру