13.12.2008 / 19:24

Грузія: расейскія жаўнеры ўварваліся ў грузінскую вёску 6

Расейскія жаўнеры ў Грузіі (ілюстрацыя, фота - AFP)

Зноўку неспакойна ў Грузіі. Прэсавы сакратар МУС Грузіі паведаміў агенцтву Reuters, што каля паўтысячы расейскіх жаўнераў ноччу ўвайшлі ў грузінскую вёску Перэві, што знаходзіцца на мяжы з Паўднёвай Асеціяй, і прымусілі сысці адтуль грузінскіх паліцэйскіх. “Грузінскія паліцэйскія адступілі, пасля таго, як атрымалі ўльтыматум ад расейцаў”, - зазначылі ў грузінскай паліцыі.

Назіральнікі з Еўразвязу пацвердзілі інфармацыю, але колькасць расейскіх салдат у вёсцы ім невядомая.

ЛК, паводле Reuters

0
Кнехт / Адказаць
13.12.2008 / 20:21
каля паўтысячы расейскіх жаўнераў ноччу ўвайшлі ў грузінскую вёску Перэві, што знаходзіцца на мяжы з Паўднёвай Асеціяй =================== ЯК МАСКВА ЎСТАЕ З КАЛЕН Людзі жудасна раўлі: "Мас-ка-лі, мас-ка-лі!" І уцякалі хто куды - Ад бяды, ад бяды! Як Масква "ўстае з кален" - Б'е суседзяў яе "член".
0
Саянаў / Адказаць
13.12.2008 / 22:54
Ці не ракету якусь забылі, па п`янай справе, ды па яе й вярнуліся?
0
Proverbia / Адказаць
14.12.2008 / 02:16
"Россия встает с колен с высоко поднятой головой лишь для того, чтоб посильнее вновь ударить лицом в грязь"
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру