У ЗША, дзе дзяржустановы закрыліся на канікулы да рашэння пра іх фінансаванне, застанецца не адрамантаванай гірлянда на каляднай ялінцы каля Белага дома. Яе сапсаваў вар'ят, які ў пятніцу паспрабаваў залезці на елку, перадае РБК.

«Спыненне фінансавання 22 снежня прывяло да таго, што мы не можам вырашыць праблему так хутка, як нам бы хацелася», — заявілі ў Службе нацыянальных паркаў, паведамляе ABC Washington.

Служба нацыянальных паркаў пазней паведаміла, што атрымала ахвяраванне, прызначанае для рамонту гірлянды, аднак пакуль невядома, ці будзе дастаткова гэтых грошай.

Раней, 22 снежня, псіхічна хворы мужчына паспрабаваў залезці на калядную ялінку ў парку непадалёк ад Белага дома. Паводле паліцыі, у выніку яму ўдалося забрацца на вышыню каля 5 м. Праваахоўнікі правялі з мужчынам перамовы, а пасля таго як ён злез з дрэва, адправілі ў шпіталь для псыхіятрычнага абследаваньня. У выніку інцыдэнту былі пашкоджаныя гірлянды.

У Штатах адбылося трэцяе за год частковае спыненне фінансавання працы ўрадавых устаноў (shutdown) праз тое, што кангрэс не паспеў ўзгадніць новы бюджэт. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не будзе падпісваць дакумент, калі ён не будзе ўключаць фінансаванне будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Супраць гэтага, як марнавання грошай, выступаюць дэмакраты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0