24.12.2018 / 16:55

На ўсходзе Расіі рыбак праваліўся пад лёд, яго трохгадовы сын цудам выжыў у тайзе 1

Тайга. Фота з вікіпедыі

Трохгадовы хлопчык выжыў у марозную ноч у тайзе, пасля таго як пасля гібелі бацькі застаўся на дарозе адзін. Пра гэта паведамілі ТАСС у адміністрацыі сяла Кенаё Камсамольскага раёна ў Хабараўскам краі Расіі

Мясцовы жыхар, забраўшы сына ўвечары з дзіцячага садка, адправіўся з ім на раку, каб разведаць дарогу для паездкі на рыбу. На адлегласці 3 км ад сяла, у лесе, мужчына высадзіў дзіця на беразе, а сам выехаў на лёд, і снегаход праваліўся.

Бацька паспеў сказаць сыну, каб той вяртаўся дадому. Але хлопчык пайшоў у процілеглы ад сяла бок. Між тым тэмпература паветра апусцілася да мінус 30—35 градусаў.

На шчасце па той дарозе, дзе машыны амаль не ездзяць, вяртаўся адзін з мясцовых. Ён падабраў дзіця, якое паспела прайсці каля 3 км.

На наступны дзень у хлопчыка паднялася высокая тэмпература, і цяпер ён атрымлівае лячэнне дома.

Ратавальнікі працягваюць шукаюць цела бацькі-рыбака, які праваліўся пад лёд.

0
Павел Ас / Адказаць
25.12.2018 / 07:17
Нікому такіх "прыгод" не пажадаешь :(
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру