24.12.2018 / 18:54

Расейцы мяркуюць, што на ўсходзе краіны ўпаў метэарыт. Але яго ніхто не бачыў 3

Адна з рэк у Хабараўскім краі Расіі аказалася завалена камянямі, а вяршыня суседняга пагорка здаецца «зрэзанай». Некаторыя высоўваюць версію аб падзенні метэарыта, але яго ніхто не бачыў і не чуў.

Па дадзеных мясцовых СМІ, інцыдэнт адбыўся некалькі дзён таму, аднак падрабязнасці невядомыя, паколькі ў гэтай мясцовасці ніхто не жыве.

Мясцовая адміністрацыя схіляецца да версіі аб буйным метэарыце. Але яго ніхто не бачыў і не чуў, і нават NASA не зафіксавала ўваходжанне ў атмасферу Зямлі гэтага нябеснага цела.

«Калі б там упаў метэарыт, быў бы такі выбух, што мы пачулі б у Хабараўску. Благавешчанская сейсмастанцыя таксама б адзначыла сітуацыю. Калі ў 1947 годзе ўпаў Сіхатэ-Алінскі метэарыт, варонка была ўсяго 28 метраў. Але гэта была падзея, якая ўзрушыла ўвесь Далёкі Усход! Быў чутны гук, многія людзі бачылі яго падзенне», — пракаментаваў сітуацыю старшыня Хабараўскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства Аляксей Махінаў.

«Кратар павінен быць круглай формы, напрыклад, пры дыяметры 40 метраў ён павінен быць глыбінёй прыкладна 20 метраў. Гэтую варонку ні з чым не зблытаеш. А там незразумелыя кучы зямлі. Ёсць вялікія сумневы», — падсумаваў ён.

4
Зiма / Адказаць
24.12.2018 / 19:05
Дык а чаго гэта яны раптам усхвалявалiся? Пэуна якi небудзь кiраунiк раёна паехау на паляванне й пад чаркай убачыу што камянi ляжаць няроуна.
2
Базыль / Адказаць
24.12.2018 / 19:30
Цяпер зноў пачнуць гандляваць камянямі з месца "падзення метэарыта" - вунь, колькі іх ляжыць. Магчыма, гэта сопка, якая мяняе месца знаходжання, як у анекдоце пра сакрэтныя базы, а, магчыма, зноў няўдалы запуск якой-небудзь ракеты

1
Чеснок / Адказаць
24.12.2018 / 22:20
Это скорее всего был ракета, которую безуспешно пытались посадить :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру