24.12.2018 / 20:00

Лукашэнка пра Расію: Я ўжо не кажу «брацкая дзяржава». Будзем партнёрамі 29

За суткі да сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не будзе называць Расію брацкай дзяржавай. Паводле Лукашэнкі, такімі адносіны паміж дзвюма краінамі не ўспрымаюцца не ў Мінску, а ў Маскве.

«Я ўжо не кажу «брацкай дзяржавай», таму што, як мяне інфармуюць, у Расіі гэта не ўспрымаецца. Нібыта прыйшлі новыя людзі, якім гэта паняцце непрымальнае. Што ж, будзем партнёрамі», — сказаў Лукашэнка.

Па словах кіраўніка Беларусі, назапасілася дастатковая колькасць падпісаных дакументаў і пагадненняў, якія не выконваюцца. Гаворка зайшла пра пагадненні, якія падпісваліся прадстаўнікамі Савета міністраў Саюзнай дзяржавы і на Вышэйшым дзяржсавеце.

Лукашэнка нагадаў, што ўлады Расіі абяцалі кампенсаваць Мінску страты, але абяцанняў, як сцвярджае беларускі лідар, не выканалі.

Ва ўрадзе Расіі заявілі, што дамовы з Мінскам аб кампенсацыі за падатковы манеўр не было

16
Николай Апетёнок / Адказаць
24.12.2018 / 20:08
Желает быть половым партнёром.
8
хамса / Адказаць
24.12.2018 / 20:12
>у Расіі гэта не ўспрымаецца.
добра, калі б так
9
Ёпрст / Адказаць
24.12.2018 / 21:28
Расейская ОПГ кіне  цябе, сынок! Заўсёды!
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру