13.12.2008 / 23:34

Каментатары АНТ запаскудзілі «Міс Свету – 2008» + фота 13

Беларуска Вольга Хіжынкова не трапіла ў паўфінал. Перамагла 21-гадовая Ксенія Сухінава. Але больш за ўсё запомніліся пошласці і грэблівасць з вуснаў каментатараў АНТ.

"Міс Індыя", "Міс Свету" Ксенія Сухінава, "Міс Трынідад і Табага". Фота з tut.by

Беларуска Вольга Хіжынкова не трапіла ў паўфінал. Перамагла 21-гадовая Ксенія Сухінава. Але больш за ўсё запомніліся пошласці і грэблівасць з вуснаў каментатараў АНТ.

Конкурс прайшоў у суботу ўвечары ў Ёханэсбургу (Паўднёвая Афрыка).

2-е месца ў прадстаўнічкі Індыі Парваці Аманкутан, на 3-м -- «Міс Трынідад і Тобага» Габрыэль Уолкат.

У фінальную пяцёрку таксама ўвайшлі "Міс Ангола" Брыджыт душ Сантуш і "Міс ПАР" Тансэ Кутзээ.

21-гадовая Ксенія Сухінава нарадзілася ў Ніжнявартаўску. Вучыцца ў Цюменскім дзяржаўным нафтагазавым універсітэце. Займаецца мастацкай гімнастыкай, плаваннем і біятлонам. Вядома, што прынцыпова не трымаецца дыет.

У конкурсу «Міс Свету – 2008» узялі ўдзел прадстаўніцы больш чым 100 краін.

Беларуска Вольга Хіжынкова не трапіла ў паўфінал (15 найпрыгажэйшых).

***

Конкурс трансляваўся ў жывым эфіры на канале АНТ.

Непрыемна ўразіў рэпартаж чатырох каментатараў-мужчынаў з гэтага каналу. Нейкі узор пошласці, элементаў расізму, ксенафобіі, проста грэблівага стаўлення да ўдзельніц.

Выходзіць у паўфінал «Міс Україна» вядучыя намякаюць на тое, што Кіеў недзе камусьці падмазаў, трапіла ў паўфінал прадстаўнічка Харватыі – адзін з каментатараў кажа, «Быў я сёлета ў Харватыі, бачыў тых харватак, што казаць, калі гэта, маўляў, самая прыгожая».

Чорнаскуры вядучы са сцэны абвясціў, што ў паўфінал выходзіць «Міс Ангола» – вядучы АНТ: «Ну так, за каго яшчэ гэты прадстаўнік ПАР можа аддаць голас?». Выхад у паўфінал дзяўчыны з Казахстана выклікаў непадробнае здзіўленне: «А яна што тут робіць?», на яшчэ адну паўфіналістку адрэагавалі наступным чынам: «Падобная дзяўчына – мая суседка па лесвічнай пляцоўкі».

Адно добра, што трансляцыя распаўсюджвалася толькі на Беларусь, бо такі каментар – ганьба для нашай краіны. У любой еўрапейскай краіне такіх бы вядучых адразу звольнілі за ксенафобію, намёкі на расізм ды проста непрафесіяналізм.

ул. інф.

0
Кнехт / Адказаць
13.12.2008 / 23:41
Беларуска Вольга Хіжынкова не трапіла ў паўфінал (15 найпрыгажэйшых). ====================== Мае асацыяцыі. Беларусь -хата- дом- хіжына - "Хіжына дзядзі Тома" (Бічэр Стоўн) - кніга аб прыгнёце мурынаў. Выснова. Вольга Хіжанкова - мулатка. Дзе я памыліўся?
0
Павал / Адказаць
13.12.2008 / 23:54
Яшчэ ўразіў тупы каментар наконт вучобы Ксеніі ў нафтагазавым універсітэце: "И в будущем у нее все нормально" :-)
0
ort / Адказаць
14.12.2008 / 00:46
ci nie padobna heta na niejkuju fobiju?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру