24.12.2018 / 20:47

Ва ўрадзе Расіі заявілі, што дамовы з Мінскам аб кампенсацыі за падатковы манеўр не было 4

Фота з фэйсбука Дзмітрыя Мядзведзева.

Дамоўленасцей аб выплаце кампенсацыі Беларусі ў сувязі з падатковым манеўрам ў нафтагазавай галіне РФ ніколі не было. Пра гэта, як перадае ТАСС, паведаміла ў панядзелак прэс-служба ўрада РФ у адказ на словы Аляксандра Лукашэнкі, які выказаўся пра дамоўленасці па кампенсацыі Мінску ў сувязі з падатковым манеўрам.

«Яшчэ раз хочам адзначыць, што ніякіх дамоўленасцяў аб выплаце кампенсацыі Беларусі ў сувязі з падатковым манеўрам ў нафтагазавай галіне РФ ніколі не было. Дамоўленасць складалася ў тым, каб абмеркаваць гэтае пытанне. Менавіта гэта цяпер і адбываецца», — падкрэслівае прэс-служба Кабміна Расіі.

На 25 снежня запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

1
Палкоўнік Зэман / Адказаць
24.12.2018 / 21:27
Недакладнасць перакладу падчас перамоваў. Таму i непаразуменне :):)(:(:
19
Serg / Адказаць
24.12.2018 / 22:22
Бабло налом транспортными самолетами возите, счетчики тоже поставьте такие, чтобы никто точных данных кроме братанов главкомов не знали. Зачем западу знать по чем у нас нефть а почем спирт. Можем и по бартеру без проводок через нацбанк!!! Главное чтобы люди в стране были здоровы и счастливы!!!
1
Чеснок / Адказаць
24.12.2018 / 22:40
Им и так тяжело, кругом санкции, уже даже особняки себе не строят больше, а тут этот Саня со своей компенсацией еще...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру