25.12.2018 / 16:55

У Расіі гледачы ўсё больш ходзяць на расійскае кіно і ўсё менш — на замежнае 6

Касавыя зборы і наведвальнасць расійскіх фільмаў, па дадзеных Адзінай федэральнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы звестак аб паказе фільмаў (ААІС) на 24 снежня, пабілі рэкордныя значэнні папярэдняга года. Пра гэта паведамляецца на сайце Фонду кіно.

Кадр з расійскага фільма «Рух уверх», які трапіў у васьмёрку стужак расійскага пракату, якім удалося ў 2018 годзе сабраць у пракаце больш за 1 мільярд расійскіх рублёў ($14,5 мільёна).

У 2018 годзе, па дадзеных ААІС, касавыя зборы і наведвальнасць расійскіх фільмаў ужо перавысілі 13,1 мільярда расійскіх рублёў ($190 мільёнаў) і 55 мільёнаў гледачоў, абнавіўшы тым самым рэкордныя значэнні 2017 года (13 мільярдаў расійскіх рублёў ($188,7 мільёна); 54,7 мільёна гледачоў па выніках года).

Цяперашні год быў няпростым для расійскага рынку кінапракату ў цэлым. У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года аб'ём кінапракату ў рублёвым эквіваленце скараціўся на 6,5% (паводле прагнозаў, па выніках года зніжэнне складзе 5%). Зборы і наведвальнасць замежных карцін скараціліся на 10%. Пры гэтым адпаведныя паказчыкі расійскіх фільмаў, наадварот, дэманструюць рост 4,7%.

У 2018 годзе 8 карцін сабралі ў пракаце больш за 1 мільярд расійскіх рублёў касавых збораў, дзве з іх — расійскай вытворчасці, створаныя пры падтрымцы Фонду кіно: «Рух уверх» (2,9 мільярда расійскіх рублёў, або $42 мільёна) і «Лёд» (1,4 мільярда расійскіх рублёў, або $20,3 мільёна). Гэтыя карціны спартыўнай тэматыкі прыцягнулі ў 2018 годзе ў кінатэатры Расіі 11,5 мільёна расійскіх рублёў ($167 мільёнаў) і 6 мільёнаў гледачоў.

nn.by

6
Niemand / Адказаць
25.12.2018 / 17:34
Усьо за планам. Ізаляцыянізм і дэградацыя маюць быць татальнымі і незваротнымі. "Рух угору" па лесвіцы, вядучай долу.
15
Serg / Адказаць
25.12.2018 / 17:34
Форма алкаголичка!!! Или тельняшка по военному!!! Баскетбол!!! Майка фуфайка - для футбола!!! Тельник с длинным рукавом для моряков!!!
8
metsavend / Адказаць
25.12.2018 / 17:37
Ну это хорошо! Кто ещё может смотреть российскую киночушь, кроме самих россиян! Значит, деградация населения  идёт полным ходом, а, стало быть, распад империи зла под названием  РФ близок. И это радует! 
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру