25.12.2018 / 14:10

Пяскоў адказаў на адмову Лукашэнкі называць Расію брацкай дзяржавай 3

Паміж Масквой і Мінскам «асаблівыя саюзніцкія адносіны». Пра гэта, як паведамляе карэспандэнт РБК, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Расія перастала лічыць Беларусь брацкім народам.

«Тут не трэба выдзіраць з кантэксту. Я не думаю, што ці ў Маскве, ці ў Мінску знойдзецца хоць хтосьці, хто будзе аспрэчваць дэ юрэ ці дэ факта наяўнасць асаблівых саюзніцкіх адносін», — сказаў Пяскоў.

Напярэдадні Лукашэнка прапанаваў не называць Расію брацкай дзяржавай, таму што адносіны дзвюх краін сталі ўспрымацца па-іншаму. 

Таксама Пяскоў пракаментаваў жаданне Беларусі атрымаць кампенсацыю за падатковы манеўр у нафтавай сферы. Ён адзначыў, што гэтая тэма будзе абмяркоўвацца на сустрэчы лідараў дзвюх краін у Маскве 25 снежня.

«Мы ведаем, што гэтае пытанне досыць вострае, яно востра ставіцца нашымі беларускімі калегамі і беларускімі партнёрамі. Пытанне і раней абмяркоўвалася. У дадзеным выпадку дыскусіі працягнуцца», — заявіў прадстаўнік Крамля.

nn.by

2
Звыклы беларус / Адказаць
25.12.2018 / 14:19
Пяскоу пачау пясочак падсыпаць пад буксуючы "саюз"...
3
фелікс / Адказаць
25.12.2018 / 14:21
Што там дыскутаваць ? Мы - дзяржава, вы-таксама, трэба паважаць суседзяў, а не патрабаваць ад іх знікнуць.
4
Valadzimir / Адказаць
25.12.2018 / 15:07
Трэба нагадаць гаспадзіну Пяскову, што так званае "союзное государство" РБ і РФ дэ юрэ - антыканстытуцыйнае. Таму што, згодна з Канстытуцыяй РБ 1996 году Прэзідэнт РБ не мае права аднаасобна прымаць рашэньне і падпісваць нейкія дагаворы аб уваходжаньні РБ у нейкія міждзяржаўныя саюзы, якія абмяжоўваюць дзяржаўны суверэнітэт РБ.
Единственным носителем суверенитета, згодна з Канстытуцыяй РБ, зьяўляецца НАРОД. І значыцца так званае "союзное государство" РБ і РФ магло быць утворана (альбо не ўтворана) толькі па выніках агульнанацыянальнага рэфэрэндуму, якога не было.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру