25.12.2018 / 18:22

Хлопец сказаў цікаўным міліцыянтам, што нясе ў сумках насвай — і сказаў праўду 3

У аграгарадку Урыцкае супрацоўнікі міліцыі 22 снежня злавілі мужчыну з буйной партыяй насвая, паведамляе uvd.gomel.by.

Супрацоўнікі патрульна-паставой службы Гомельскага РАУС увечары патрулявалі вуліцы аграгарадка. У пачатку дзясятай гадзіны яны заўважылі маладога чалавека, які павольна пераходзіў вуліцу ў неналежным месцы. Падышоўшы бліжэй, яны ўбачылі, што мінак нясе цяжкія пакеты і сумку. Праваахоўнікі паўшчувалі яго за парушэнне ПДР, а потым пацікавіліся, што ж такое цяжкое нясе хлопец. Той адказаў, што нясе насвай. Пасля гэтага 22-гадовага жыхара аграгарадка даставілі ў Гомельскі РАУС, каб праверыць, жартуе ён ці кажа праўду.

У райаддзеле высветлілася, што ў пакетах і сумцы сапраўды быў насвай вагой каля 42 кг. Пры яго продажы выручка склала б каля 5000 рублёў.

Хлопец распавёў, што тавар яму прывёз з Расіі невядомы кіроўца фуры. Ні імя, ні тэлефона, ні маркі аўто ён не запомніў. Атрыманы тавар меркаваў прадаць у Гомелі.

У дачыненні да гора-прадаўца распачалі адміністрацыйную справу.

nn.by

9
Serg / Адказаць
25.12.2018 / 20:16
А менты несли домой пять кг стирального порошка, а оказалось - это спайс!!!
1
Казік / Адказаць
25.12.2018 / 21:59
За гэтую атруту, што распушчае зубы і праядае дзюркі ў вуснах - адміністратыўка, у той час, як за каноплю - гады адсідкі. Парадоксы заканадаўства
2
Элтон Макс / Адказаць
26.12.2018 / 00:11
Вот такие вот интеграционные процессы. Интересно, а вопрос о поставках наркоты ОПГ Лкшнк и ОПГ ПТН обсуждали одним из первых? Есть одна давняя история, как правителство РФ помешало международной операции по выявлению канала поставки кокса. Они конфисковали тонны кокса из поезда который вез кокс в ЕС за которым следил Интерпол, а потом конфискованый кокс магическим образом исчез из склада ФСБ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру