Беларусь і Расія створаць міжурадавую працоўную групу па выпрацоўцы прапаноў па інтэграцыі і вырашэнню пытанняў беларуска-расійскага парадку дня.

Пра гэта расказаў першы віцэ-прэм'ер Расіі Антон Сілуанаў, перадае БелТА.

Гэта адзіная афіцыйная заява пасля перамоваў.

Антон Сілуанаў

Антон Сілуанаў

«Толькі што прайшла сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Расіі і Беларусі і, адпаведна, членаў урада, якія ўдзельнічалі ў гэтай сустрэчы. Закранаўся парадак двухбаковых адносін. У першую чаргу мы абмяркоўвалі змены, якія ў наступным годзе будуць адбывацца ў падатковым заканадаўстве Расіі, і нашы планы па зменах у галіне падаткаабкладання ў нафтагазавым сектары. Былі абмеркаваныя праблемы і нашых сумесных дзеянняў у галіне цэнаўтварэння на газ, энергарэсурсы. Дамовіліся таксама аб збліжэнні пазіцый па ўсіх гэтых напрамках», — заявіў Антон Сілуанаў.

Паводле яго слоў, была дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні рабочай групы, якая будзе складацца з прадстаўнікоў урадаў.

«Гэтая рабочая група будзе рыхтаваць прапановы па нашай далейшай інтэграцыі і вырашэнню тых надзённых пытанняў, якія турбуюць ўрады нашых краін», — сказаў Антон Сілуанаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0