У найбліжэйшыя гады беларускія дзяржаўныя тэлеканалы павінны нарасціць долю ўласнага кантэнту да 30%. Кіраўнікі некаторых з іх сцвярджаюць, што лічба ўжо дасягнутая. Але ці так гэта насамрэч?
Праграма «Час» — адзіны расійскі навіновы выпуск на АНТ.
«На сёння АНТ — мікс з інфармацыйна-палітычнага складніка (у асноўным ён беларускі) і самых рэйтынгавых, цікавых забаўляльных праектаў расійскага Першага канала. Доля кантэнту, які АНТ бярэ ад Першага канала, складае 44% ад усяго аб'ёму вяшчання, што цалкам параўнальна з доляй замежнага кіна- і серыяльнага паказу на іншых каналах», — пераконвае старшыня праўлення АНТ Марат Маркаў.
З першага погляду заява Маркава здаецца моўнай эквілібрыстыкай: маўляў, я скажу, што ад Першага канала мы бяром толькі (а насамрэч — ажно!) 44%, каб вы думалі, што гэта ўвесь запазычаны кантэнт, а пра іншае, кшталту расійскіх серыялаў, прамаўчу і ніхто не заўважыць.
Вядучыя ток-шоу «Мужчынскае/Жаночае» Юлія Бараноўская і Аляксандр Гардон.
Для праверкі словаў Маркава «Наша Ніва» прааналізавала праграму перадач АНТ за апошнія дні. Напэўна, для канала, у назве якога ёсць слова «нацыянальны», тыя няшчасныя 30% — справа гонару?
Вось праграма перадач за суботу, 22 снежня:
Праграма | Час паказу | Працягласць | Краіна-вытворца |
Нашы навіны | (7:00-7:10) | 10 хвілін | Беларусь |
Іграй, гармонь любімая | (7:10-8:00) | 50 хвілін | Расія |
Оні знают, что я іх люблю | (8:00-9:00) | 60 хвілін | Расія |
Нашы навіны | (9:00-9:10) | 10 хвілін | Беларусь |
Теорія заговора | (9:10-10:05) | 55 хвілін | Расія |
Вокруг смеха | (10:05-11:55) | 110 хвілін | Расія |
Кекс в большом городе | (11:55-13:50) | 115 хвілін | ЗША |
Концерт Валерія Меладзе | (13:50-16:00) | 130 хвілін | Расія |
Нашы навіны | (16:00-16:20) | 20 хвілін | Беларусь |
Хто хоча стаць мільянерам | (16:20-18:10) | 110 хвілін | Расія |
Сегодня вечером | (18:10-20:00) | 110 хвілін | Расія |
Нашы Навіны. Суботні выпуск | (20:00-20:45) | 45 хвілін | Беларусь |
Метеогід | (20:45-21:05) | 20 хвілін | Беларусь |
Удача в прідачу! Дневнік | (21:05-21:10) | 5 хвілін | Беларусь |
Голос. Перазагрузка | (21:10-23:10) | 120 хвілін | Расія |
Вечер в театре Современнік | (23:10-2:00) | 170 хвілін | Расія |
У выніку мы маем такую карціну:
Эфірны час | % праграм беларускай вытворчасці | % праграм расійскай вытворчасці | % праграм заходняй вытворчасці |
1140 хвілін | 9,6% (110 хвілін) | 80,2% (915 хвілін) | 10,08% (амерыканскі мастацкі фільм, 115 хвілін) |
Што наконт нядзелі, 23 снежня?
Праграма | Час паказу | Працягласць | Краіна-вытворца |
Нашы Навіны | (7:00-7:10) | 10 хвілін | Беларусь |
Перекресток | (7:10-9:00) | 110 хвілін | Расія (серыял) |
Нашы Навіны | (9:00-9:10) | 10 хвілін | Беларусь |
Нядзельная пропаведзь | (9:10-9:25) | 15 хвілін | Беларусь |
Здароўе | (9:25-10:30) | 65 хвілін | Расія |
Непутёвые заметкі | (10:30-10:50) | 20 хвілін | Расія |
Теорія заговора | (10:50-11:45) | 55 хвілін | Расія |
Найті мужа в большом городе | (11:45-16:00) | 255 хвілін | Расія (серыял) |
Нашы Навіны | (16:00-16:20) | 20 хвілін | Беларусь |
Юбілейны вечар Юрыя Нікалаева | (16:20-18:25) | 125 хвілін | Расія |
Лучше всех! | (18:25-20:00) | 95 хвілін | Расія |
Контуры | (20:00-21:05) | 65 хвілін | Беларусь |
Премьера. Эксклюзів | (21:05-22:50) | 105 хвілін | Расія |
Что? Где? Когда? | (22:50-00:10) | 80 хвілін | Расія |
Стаць Джонам Ленанам | (00:10-02:00) | 110 хвілін | ЗША |
Такім чынам, за нядзелю, 23 снежня:
Эфірны час | % праграм беларускай вытворчасці | % праграм расійскай вытворчасці | % праграм заходняй вытворчасці |
1140 хвілін | 10,5% (120 хвілін) | 79,8% (910 хвілін) | 9,6% (110 хвілін) |
Разам з гэтым словы Маркава ўсё ж можна пацвердзіць: запазычаны з Першага канала кантэнт вагаецца ў раёне 40%.
Пры гэтым калі вы ў выходны дзень дзесяць разоў уключыце АНТ у адвольны час, па тэорыі імавернасці толькі аднойчы пабачыце на ім беларускую перадачу. Яшчэ адзін раз трапіце на заходні фільм, а ўсе астатнія ўключэнні — на нешта расійскай вытворчасці з улікам серыялаў.
Цяпер зірнём адвольны будні дзень. Напрыклад, сераду, 19 снежня.
Праграма | Час паказу | Працягласць | Краіна-вытворца |
Нашы Навіны + Наша Раніца | (6:00-9:10) | 190 хвілін | Беларусь |
Жіть здорово! | (9:10-10:20) | 70 хвілін | Расія |
Детектівы | (10:20-11:00) | 40 хвілін | Расія |
Нашы Навіны | (11:00-11:10) | 10 хвілін | Беларусь |
Детектівы | (11:10-11:50) | 40 хвілін | Расія |
Модный пріговор | (11:50-13:00) | 70 хвілін | Расія |
Нашы Навіны | (13:00-13:10) | 10 хвілін | Беларусь |
Медсестра | (13:10-15:00) | 110 хвілін | Расія (серыял) |
Давай поженімся! | (15:00-16:00) | 60 хвілін | Расія |
Нашы Навіны | (16:00-16:20) | 20 хвілін | Беларусь |
Мужское/Женское | (16:20-17:25) | 65 хвілін | Расія |
На самом деле | (17:25-18:00) | 35 хвілін | Расія |
Нашы Навіны | (18:00-18:20) | 20 хвілін | Беларусь |
На самом деле | (18:20-18:55) | 35 хвілін | Расія |
Удача в прідачу! | (18:55-19:00) | 5 хвілін | Беларусь |
Пусть говорят | (19:00-20:00) | 60 хвілін | Расія |
Время | (20:00-20:30) | 30 хвілін | Расія |
Нашы Навіны | (20:30-21:10) | 40 хвілін | Беларусь |
Чужая кровь | (21:10-23:20) | 130 хвілін | Расія |
Репортер | (23:20-23:40) | 20 хвілін | Беларусь |
Мурка | (23:40-01:45) | 125 хвілін | Расія (серыял) |
Нашы Навіны | (01:45-02:00) | 15 хвілін | Беларусь |
Падсумаванне за сераду аказваецца наступным:
Эфірны час | % праграм беларускай вытворчасці | % праграм расійскай вытворчасці |
1200 хвілін | 27,5% (330 хвілін) | 72,5% (870 хвілін) |
Дагэтуль з'яўляецца ў эфіры і «Поле цудаў» з Леанідам Якубовічам.
У будні карціна змяняецца перадусім за кошт трохгадзіннай «Нашай раніцы». Падчас яе сем (!) разоў паказваюцца выпускі навінаў, падобныя адзін да аднаго. Якія, у сваю чаргу, збольшага складаюцца з вечаровага выпуску мінулага дня.
Тым не менш нават у такіх умовах доля беларускага кантэнту ў рэдкія дні перасягае адзнаку 25%, тады як расійскага трымаецца на ўзроўні 70—80%.
Пытанне аб адсотку беларускай мовы ў эфіры пакінем рытарычным. Па сутнасці, назва «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» не адпавядае зместу, АНТ — гэта расійскі тэлеканал з невялікімі навінавымі ўключэннямі.
Чытайце таксама: Наколькі стратны тэлеканал АНТ? — лічбы
Удакладнім, што мы лічылі час паказу праграм без уліку рэкламы. Але рэкламныя хвіліны не скажаюць агульную статыстыку, бо, згодна з адпаведнай пастановай Саўміна, рэклама не лічыцца прадуктам нацыянальнай вытворчасці.
Але нюансы ёсць: сацыяльная рэклама ўсё ж лічыцца ўласным кантэнтам.
Можа быць, тэлеканал АНТ збіраецца выязджаць за кошт яе?