Нацыянальная заканадаўчая асамблея Тайланда прыняла ў другім і трэцім чытаннях законапраект аб легалізацыі выкарыстання марыхуаны ў медыцынскіх мэтах
У прыватнасці, гаворка ідзе аб вытворчасці, імпарце, экспарце, валоданні і выкарыстанні ў медыцынскіх мэтах марыхуаны і расліны кратам, якая валодае апіоіднымі ўласцівасцямі. Прадаваць гэтыя наркотыкі будуць у абмежаваных колькасцях і толькі па рэцэпце доктара.
Выкарыстанне марыхуаны ў медыцынскіх мэтах дазволена ў Вялікабрытаніі, Партугаліі, Аргенціне, а таксама ў шэрагу іншых дзяржаў і больш чым 25 штатах ЗША.
У рэкрэацыйных мэтах дазволена ў Уругваі і Канадзе