Рэферэндум у Крыме ў 2014 годзе прайшоў пад кантролем «зялёных чалавечкаў», фота Валянціна Свістунова

Рэферэндум у Крыме ў 2014 годзе прайшоў пад кантролем «зялёных чалавечкаў», фота Валянціна Свістунова

Пра гэта дэпутат Дзярждумы Расіі Міхаіл Дзегцяроў заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь». Дэпутаты і сенатары РФ чакалі вынікаў перамоваў Лукашэнкі і Пуціна, і журналісты апытвалі іх наконт бягучых пытанняў, у тым ліку і наконт дачыненняў Беларусі і Расіі.

«Цалкам магчыма, што народ хоча ўз'яднання з Расіяй? Чаму б не даць такое права — выказацца. Зрабіць саюзную дзяржаву не на прынцыпах, якія не працуюць 20 гадоў, а на іншых прынцыпах. Спытаць народ, як вы хочаце жыць з Расіяй у саюзнай дзяржаве? Можа, народ хоча ўз'яднацца, як крымчане? Трэба спытаць беларусаў. Такое пытанне, якое трэба рашыць», — мяркуе Дзегцяроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0