У Гродне 29-гадовай дзяўчыне праз сацсетку паступіла паведамленне нібыта ад знаёмай, якая прасіла паведаміць ёй рэквізіты банкаўскай карты, бо, маўляў, сваю згубіла і хоча выкарыстаць картку сяброўкі для атрымання наяўных грошай.

Дзяўчына павялася на прапанову і адправіла фатаграфіі карткі, паведамляе СК.

У выніку невядомы атрымаў доступ да яе карт-рахунку і правёў плацяжы на 1200 рублёў.

У той жа дзень ахвярай аналагічнага злачынства стала яшчэ адна 29-гадовая жыхарка Гродна. Яна таксама праз перапіску ў месенджарах падала рэквізіты сваёй банкаўскай карты невядомай асобе, якая выдавала сябе за яе знаёмую, што прывяло да спісання з яе карт-рахунку звыш 1100 рублёў.

СК папярэджвае, што атрымаўшы такія прапановы ад «знаёмых», трэба спраўджваць, ці сапраўды гэта так.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0