Труп мужчыны ў інтэрнацкім пакоі, дзе той жыў, знайшлі 24 снежня ў 7.30.

На целе былі сляды пабояў.

— Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя, — распавяла «Рэгіянальнай газеце» афіцыйны прадстаўнік СК Таццяна Беланог. — Нам стала вядома, што 64-гадовага пацярпелага збіў мясцовы жыхар падчас сваркі з-за непрыязных адносін.

Па словах Таццяны Беланог, па падазрэнні ў злачынстве затрымалі траіх удзельнікаў сваркі. Следчыя будуць устанаўліваць ролю кожнага ў здарэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0