Каля Камароўкі ў Мінску паставілі помнік карове, які размясціўся на плошчы каля крытага павільёна, піша Tut.by.

Конкурс на найлепшы помнік карове прайшоў яшчэ ў 2015 годзе. Было пададзена 27 заявак, перамог скульптар Мікалай Байрачны.

Вылучацца з ліку астатніх кампазіцый карова святочнасцю, якую стварае вянок на галаве ў жывёлы.

— За гэтым вяночкам стаіць даўняя традыцыя, калі на Тройцу гаспадары ўпрыгожвалі сваіх кароў такім чынам. Таксама я зрабіў ёй прыгожы аброжак.

На помнік карове ля Камароўкі па ўсёй краіне збіраюць $130 тысяч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0