Фота ДАІ Мінскай вобласці
Здарэнне адбылося сёння раніцай на 25 км аўтадарогі Р-2 Стоўбцы — Івацэвічы — Кобрын, паведамляе ДАІ Мінска.
35-гадовы жыхар Гарадзеі на «Хёндэ» не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Там ён сутыкнуўся з грузавіком «Хёндэ», якім кіраваў 25-гадовы мясцовы жыхар.
У выніку ДТЗ на месцы загінулі кіроўца легкавушкі і яго 30-гадовая жонка. Кіроўцы былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, на абодвух аўто зімовыя шыны, а асфальт апрацаваны пясчана-салянай сумессю.