Інцыдэнт адбыўся ўвечары 25 снежня. Кіроўца «Фальксвагена» рухаўся па трасе Акцябрскі — Парычы — Рэчыца. У нейкі момант на дарогу раптам выбег лось. Ад сутыкнення з жывёлай легкавы аўтамабіль з'ехаў у кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва.
У выніку здарэння кіроўца і адна з пасажыраў з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ў Рэчыцкую цэнтральную райбальніцу. Жывёла загінула.