26.12.2018 / 14:51

Кіроўцу аўтобуса ў Мінску затрымалі за захоўванне марыхуаны

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 40-гадовага кіроўцу аўтобуса.

У супрацоўнікаў мелася аператыўная інфармацыя, што мінчук датычны да захоўвання наркатычнага сродку, паведамляе guvd.gov.by

У ходзе правядзення агляду кватэры мужчыны аператыўнікамі было выяўлена і канфіскавана 28,76 грамаў марыхуаны.

Мінчук сцвярджае, што захоўваў наркотыкі выключна ў асабістых мэтах і не планаваў збываць.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру