Фота Волі Афіцэравай
Сярэднія заробкі беларусаў у лістападзе знізіліся на пяць рублёў да 994 рублёў (468,3 даляра ў эквіваленце), паведамляе Белстат.
У Мінску сярэднія заробкі склалі 1 375,3 рубля.
У кастрычніку заробак складаў 999,7 рубля (471 даляра ў эквіваленце). У верасні — 963,6 рубля, у жніўні — 987,5. Аднак у лістападзе мінулага года сярэдні заробак складаў 836,9 рубля.