Грамадства11

Яны адышлі ад нас за 2018 год 

Людміла Яфімава (80) — народная артыстка Беларусі;

Пятро Юрчанкоў-малодшы (41) — артыст;

Васіль Казакоў (83) — першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі;

Рыгор Фарманян (75) — беларускі патрыёт, герой «Чарнобыльскага шляху — 1996»;

Васіль Якавенка (81) — пісьменнік;

Васіль Якавенка. Фота Радыё «Свабода».

Урсула Ле Гуін (88) — амерыканская пісьменніца-фантаст;

Міхал Анемпадыстаў (53) — паэт і мастак; 

Міхал Анемпадыстаў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Інгвар Кампрад (91) — заснавальнік IKEA;

Нэлі Багуслаўская (82) — спявачка; 

Джын Шарп (90) — амерыканскі філосаф і ідэолаг негвалтоўнага супраціву;

Аляксей Фамін (41) — пракурор Мінскага раёна;

Барыс Кіт (107) — навуковец, дзеяч эміграцыі; 

Барыс Кіт.

Лёля Касоўская (84) — дзяячка эміграцыі; 

Канстанцін Грынь (25) — хакеіст; 

Тамара Ніжнікава (92) — оперная спявачка;

Леў Кантаровіч (82) — былы кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея;

Валянціна Матусевіч — былая лідарка партыі «Надзея»;

Георгій Штыхаў (90) — гісторык, археолаг;

Валянціна Лемцюгова (82) — мовазнаўца;

Валянціна Лемцюгова. Фота sb.by.

Валянцін Вялічка (74) — дыпламат, былы пасол Беларусі ва Украіне;

Алег Табакоў (82) — расійскі акцёр;

Стывен Хокінг (76) — англійскі фізік і папулярызатар навукі; 

Стывен Хокінг.

Яраслаў Вініцкі (93) — дзеяч эміграцыі; 

Васіль Садоўскі (31) — журналіст АНТ; 

Сяргей Маўродзі (62) — стваральнік піраміды МММ; 

Аляксандр Курловіч (56) — двухразовы алімпійскі чэмпіён у цяжкай атлетыцы; 

Аляксандр Курловіч. Фота mir24.tv.

Міхаіл Жызнеўскі (72) — бацька Міхася Жызнеўскага; 

Мілаш Форман (86) — чэшскі і амерыканскі рэжысёр; 

Міхаіл Цэйцін (97) — патрыярх беларускага трэнерскага цэху; 

Avicii (28) — шведскі ды-джэй;

Ніна Жызнеўская (60) — маці Міхася Жызнеўскага; 

Бацькі героя Украіны Міхася Жызнеўскага Міхаіл і Ніна адышлі ў адзін год. Фота svaboda.org.

Мікалай Патрончык (67) — адзін з самых заслужаных будаўнікоў Беларусі, памёр у СІЗА; 

Таццяна Карнілава (47) — дырэктарка «Бабруйскмалака»; 

Ульяна Захаранка (94) — маці зніклага Юрыя Захаранкі; 

Ульяна Захаранка не дачакалася свайго сына. Фота svaboda.org.

Міхаіл Козіч (62) — адзін з буйных беларускіх бізнэсоўцаў;

Рычард Пайпс (94) — амерыканскі гісторык; 

Філіп Рот (85) — амерыканскі пісьменнік;

Віктар Піскароў (90) — міністр унутраных справаў БССР; 

Сяргей Мета (51) — заснавальнік кампаніі «Анега»;

Арсень Ліс (84) — літаратуразнаўца;

Арсень Ліс. Фота svaboda.org.

Эдуард Зарыцкі (72) — кампазітар, аўтар музыкі да «Калыханкі»;

Кіра Муратава (83) — украінскі рэжысёр;

Міхась Мушынскі (87) — літаратуразнаўца;

Станіслаў Гаварухін (82) — расійскі рэжысёр;

Уладзімір Данько (76) — былы міністр унутраных справаў;

Тамара Казевіч — жонка Барыса Кіта, дзеячка эміграцыі;

Алесь Зайка (70) — івацэвіцкі краязнаўца;

Мікалай Дземянцей (88) — былы старшыня Вярхоўнага Савета;

Мікалай Дземянцей.

Кірыл Насаеў (57) — кіраўнік хору «Унія»;

Іван Савосцікаў (76) — футбольны трэнер; 

Юлія Барысенка (28) — футбалістка;

Уладзімір Вайновіч (85) — расійскі пісьменнік; 

Аляксандр Кулінковіч (46) — лідар гурта «Нейра Дзюбель»;

Аляксандр Кулінковіч памёр ад недалечанай пнеўманіі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Уладзімір Вялічка (75) — публіцыст, стваральнік часопісу «Беларуская думка»;

Відыядхар Найпал (85) — нобелеўскі лаўрэат па літаратуры;

Мікалай Кірычэнка (72) — акцёр-купалавец;

Мікалай Кірычэнка. Фота kupalauski.by.

Эдуард Успенскі (80) — расійскі пісьменнік; 

Хведар Нюнька (90) — беларускі дзеяч у Літве;

Юрый Тапарашаў (82) — журналіст; 

Кофі Анан (80) — былы генеральны сакратар ААН;

Іосіф Варановіч (89) — хірург;

Алесь Ліпай (52) — дырэктар і заснавальнік агенцтва БелаПАН;

Алесь Ліпай.

Джон Маккейн (81) — амерыканскі палітык;

Іосіф Кабзон (80) — расійскі спявак;

Анатоль Капскі (52) — генеральны дырэктар ФК БАТЭ;

Анатоль Капскі вывеў беларускі клуб у Лігу чэмпіёнаў.

Шарль Азнавур (94) — французскі спявак;

Раман Карцаў (79) — расійскі сатырык; 

Мансерат Кабалье (85) — оперная спявачка;

Дзмітрый Міхалевіч (45) — старшыня «Тэхнабанка»;

Пол Ален (65) — сузаснавальнік Microsoft, адзін з найбагацейшых людзей свету;

Фёдар Клімчук (83) — мовазнаўца;

Фёдар Клімчук вывучаў палескія гаворкі. Фота svaboda.org.

Валерый Жэбрак (56) — абаронца Курапатаў;

Мікалай Карачанцаў (73) — расійскі акцёр;

Аляксей Камінскі (42) — выкладчык;

Валерый Башманаў — гродзенскі бізнэсмэн;

Уладзіслаў Ахроменка (53) — пісьменнік;

Уладзіслаў Ахроменка памёр у Польшчы. Фота svaboda.org.

Ігар Лучанок (80) — кампазітар; 

Яўгеній Осін (54) — расійскі спявак;

Уладзімір Журавель (47) — футбольны трэнер; 

Уладзімір Журавель быў добрым футбалістам і трэнерам.

Эймунтас Някрошус (66) — літоўскі рэжысёр;

Бернарда Берталучы (77) — італьянскі рэжысёр;

Джордж Буш-старэйшы (94) — былы амерыканскі прэзідэнт;

Андрэй Бітаў (81) — расійскі пісьменнік;

Людміла Аляксеева (91) — савецкая дысідэнтка і праваабаронца;

Андрэй Шчарбакоў (27) — брамнік ФК «Віцебск», загінуў у аўтааварыі;

Анатоль Кашталапаў (70) — заслужаны артыст Беларусі.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць