26.12.2018 / 16:53

Прарасійскі ўкраінскі палітык Добкін — Мядзведзеву: «Дык ідзіце вы на*** са сваімі санкцыямі!» 9

Украінскі дэпутат ад прарасійскага «Апазіцыйнага блока» Міхаіл Добкін жорстка раскрытыкаваў урад Расіі за пашырэнне спіса санкцый супраць Украіны.

Незадаволенасць палітык выказаў у каментары пад паведамленнем прэм'ера-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ў Twitter. Добкін папракнуў расіян за рашэнне ўвесці санкцыі супраць яго аднапартыйцаў, якія галасавалі за выключэнне Юрыя Бойка і Сяргея Лёвачкіна з «Апазіцыйнага блока».

''Унесцi ў спіс усіх, хто прагаласаваў за выключэнне Бойка і Лёвачкіна з фракцыі АБ у ВР і аб'явіць гэта абаронай інтарэсаў расійскай дзяржавы і грамадзян Расіі?! Маразм мацнее! Ды ідзіце вы нах** са сваімі санкцыямі! Д***лы, бл***!», — напісаў Добкін.

«Пару тыдняў таму, апазіцыянеры на Форуме Свабоднай Расіі ўнеслі мяне ў спіс памагатых пуцінскага рэжыму. А сёння ўжо кіраўнік урада РФ падпісаў санкцыйны спіс ворагаў РФ, дзе фігуруе і маё прозвішча! Вы там разбярыцеся паміж сабой хто з вас ху, а то смешна выглядаеце», — дадаў ён.

Адзначым, што акрамя Міхаіла Добкіна і яго брата Дзмітрыя ад «Апазіцыйнага блока» ў спіс санкцый патрапілі таксама Аляксандр Вілкул, Барыс Калеснікаў, Вадзім Навінскі, Юрый Варапаеў, Таццяна Бахцеева і іншыя прарасійскія палітыкі.

0
Адыкватник) / Адказаць
26.12.2018 / 17:19
хаа! на этот раз правда на стороне Добкина))
в кремль кокс подвезли)
0
vovik21.12 / Адказаць
26.12.2018 / 18:11
)))Своих грабишь! Гацкий папа!))) Свадьба в малиновке, второй сезон.)))
0
Niemand / Адказаць
26.12.2018 / 18:19
Што ў Допы, што ў вядзьмедзіка - у абодвух "ліцо скучьное". Так што сядзець ім без грошай.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру