Заробкі будаўнікоў у Беларусі вырастуць з 1 студзеня 2019 года. Адпаведную пастанову падпісала Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва — яна набудзе моц з 1 студзеня 2019 года, паведамляе БелТА.

Паводле дакумента, цана чалавека-гадзіны рабочага чацвёртага разраду павышаецца да 7,03 рубля пры выкананні пусканаладачных работ і да 8,15 рубля пры выкананні будаўніча-мантажных работ.

Гэтая мера дазволіць наблізіць узровень зарплаты будаўнікоў у Беларусі да ўзроўню ў суседніх краінах, паведамляюць у міністэрстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0