26.12.2018 / 18:16

У Гродне мужчына шукаў кліентаў для сваёй грамадзянскай жонкі-прастытуткі 6

Гарадзенец уцягваў сваю грамадзянскую жонку ў прастытуцыю. Разам яны зарабілі каля 300 даляраў, паведамляе «Перспектыва».

Мужчына пазнаёміўся з жанчынай на сайце знаёмстваў. Паміж імі завязалася перапіска. Потым яны вырашылі жыць разам. У нейкі момант у мужчыны з'явілася ідэя: зарабляць на прастытуцыі. Жанчына была не супраць. Кліентаў мужчына сам шукаў у інтэрнэце ад імя жанчыны, дамаўляўся з імі пра час, месца сустрэчы і суму.

«Заробак» жанчына аддавала сужыцелю, а ён ужо распараджаўся ім самастойна. Падчас чарговай сустрэчы з кліентам яе затрымалі супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС.

Жанчына зарабіла агулам каля 300 даляраў. Ёй далі штраф, а супраць мужчыны распачалі крымінальную справу. Праводзіцца праверка.

8
Вожык / Адказаць
26.12.2018 / 18:38
Бизнесмен, блин... (((
4
Казік / Адказаць
26.12.2018 / 20:15
Вельмі частая тэрміналагічная памылка: «Грамадзянскі шлюб» - гэта зарэгістраваны ў ЗАГСе саюз, але без царкоўнага вянчання. А тут проста сужыцелька.
2
Жвір / Адказаць
26.12.2018 / 20:50
Эта любоВ !
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру