Неасцярожнасць ледзь не скончылася для пенсіянеркі 1933 года нараджэння, якая пражывае ў Гомелі, трагічна, паведамляе МНС.

Калі ратавальнікі прыехалі на выклік, яны пабачылі моцнае задымленне, аднак агню ўжо нідзе не было — патушылі суседзі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына рыхтавала сабе ежу, здымала з пліты каструлю, прыхапіўшы яе ручніком. Агонь на пліце працягваў гарэць. Ад яго ўспыхнуў спачатку ручнік, потым — вопратка пенсіянеркі. Суседзі, калі адчулі пах дыму, выбілі ўваходныя дзверы ў кватэру і самі патушылі пажар на кухні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0