26.12.2018 / 21:18

У Баранавічах мужчына паабяцаў жанчыне дапамагчы прадаць тэлевізар, а сам яго скраў

У міліцыю 15 снежня звярнулася 51-гадовая жыхарка Баранавічаў, якая расказала, што ў яе скралі тэлевізар.

Аказалася, што ў той жа дзень у сваёй кватэры жанчына перадала тэхніку 38-гадоваму знаёмаму, раней судзімаму за крадзеж. Ён паабяцаў дапамагчы ёй прадаць тэлевізар, але гэтага не зрабіў.

Ашуканец завалодаў тэлевізарам, чым нанёс урон на 270 рублёў. Пазней тэхніку канфіскавалі.

Мужчыну пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру