26.12.2018 / 22:14

У мінскім заапарку загінула зубраня, мянушку якому выбіралі ўсім светам 7

Зубраня нарадзілася ў Мінскім гарадскім заапарку ў ноч з 12 на 13 мая 2018 года. Яго з’яўленне на свет у няволі стала сапраўднай падзеяй, як для самой установы, так і для гараджан.

Фота — Хрысціна Чарняўская.

Мянушку маладому волату прапанавалі выбраць людзям на адмысловым конкурсе. Удзел у ім прынялі дзве тысячы чалавек. Па выніку зубраня назвалі Булатам. Аднак жыццё Булата было непрацяглым, на момант здарэння яму было ўсяго восем месяцаў.

Інфармацыю пра няшчасны выпадак Зялёнаму парталу паведаміла крыніца вартая даверу, якая пажадала застацца не названай. Па словах інсайдара, Булат павінны быў пераехаць жыць у адзін з заапаркаў Казахстана. Але пры транспарціроўцы зубр атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём.

Зялёны партал звярнуўся за каментаром да вядучага заатэхнолага ўстановы Аляўціны Цімашковай-Красоўскай, каб спраўдзіць інфармацыю.

Яна пацвердзіла, што Булата сапраўды павінны былі перавезці ў Шымкенцкі заапарк, дзе яго чакала самка, з якой ён мусіў стварыць пару. Аднак зубр памёр. Праўда абставінаў смерці зубра заатэхнолаг не распавяла.

«Такое здараецца не толькі з жывёламі, але і з людзьмі. Абставіны склаліся так, што ён загінуў, па незалежных ад людзей прычынах», — патлумачыла спецыялістка.

У Мінскім заапарку застаецца жыць пара зуброў, што яшчэ можа даць патомства.

25
Serg / Адказаць
26.12.2018 / 22:39
Можно привести коня к воде, но нельзя заставить коня пить отравленую воду!!!
0
Верамей Руслан / Адказаць
26.12.2018 / 23:31
Ну ніяк праўда ў гэтай краіне не прыжываецца... Альбо схлусяць, альбо змаўчаць. Што за людзкая парода такая?!
3
мясцовы2 / Адказаць
26.12.2018 / 23:44
Serg, ты обкурился ці што?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру