26.12.2018 / 22:28

У асяціна, які адпомсціў за сям'ю і забіў швейцарскага дыспетчара, нарадзіліся двайняты 15

Расеец Віталь Калоеў, які страціў усю сям'ю ў авіякатастрофе над Бодэнскім возерам у 2002 годзе і забіў швейцарскага авіядыспетчара, зноў стаў бацькам, паведамляюць расійскія СМІ. У яго нарадзіліся двайняты, сын і дачка.

Віталь Калоеў (у цэнтры) святкуе нараджэнне дзяцей. Фота: Mash.

У 2013-м Віталь другі раз стварыў сям'ю. Яго абранніцай стала Ірына Дзарасава, якая працавала інжынерам. Яна маладзейшая за 62-гадовага мужа на 22 гады.

Страшная трагедыя над Бодэнскім возерам, якая адбылася ў ліпені 2002 года, шакавала многіх. Праз памылку пілотаў у вялікім небе лоб у лоб сутыкнуліся грузавы самалёт Boeing авіякампаніі DHL і пасажырскі лайнер «Башкірскія авіялініі», на якім на адпачынак у Іспанію ляцелі расійскія дзеці.

З 71 ахвяры катастрофы — 52 дзіцяці. Сярод пасажыраў рэйса знаходзілася і ўся сям'я архітэктара з Паўночнай Асеціі Віталя Калоева — жонка, 11-гадовы сын і 4-гадовая дачка.

Дванаццаць нажавых раненняў, нанесеных Калоевым швейцарцу-дыспетчару, пацягнулі на 8 гадоў турэмнага зняволення. Але ўжо ў 2007 годзе Калоева вызвалілі за добрыя паводзіны. Ён вярнуўся на радзіму.

46
Адыкватник) / Адказаць
26.12.2018 / 22:34
мала на Расеи Калоевых! малааа
87
Emil / Адказаць
26.12.2018 / 23:12
Человек-легенда! Отняли всё,что можно Смысл жизни! А он живёт! Вторую жизнь!
22
Базыль / Адказаць
26.12.2018 / 23:12
Чамусці Шварцэнегера побач няма - яны ж пабраталіся.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру