Сярод іншых кампаній, рэзідэнтамі ПВТ сталі Onde, Peach Entertainment, «ТапЛэб», StringersHub, «1С-Бітрыкс». Поўны спіс кампаній будзе апублікаваны ў найбліжэйшы час.
Адметна, што сярод новых рэзідэнтаў ёсць кампанія StringersHub — тая самая, што здымала фэйкавы сюжэт для расійскага Першага канала.
Чытайце. Беларус, які выдаваў сябе за ўкраінца на расійскім ТБ: Я не атрымаў ні капейкі. Мне бясконца сорамна — гэта ганьба
Чытайце. Фэйк для расійскага Першага канала зрабіла агенцтва, якое ўзначальвае былы супрацоўнік БТ
Прадуктовы стартап Onde займаецца распрацоўкай платформы і дадаткаў для арганізацыі пасажырскіх перавозак. Яго дырэктар Кацярына Сізова адзначае, што каманда даўно настройвалася на ўступленне ў ПВТ, і яшчэ год таму «схадзіла на першую кансультацыю».
Яшчэ адным новым рэзідэнтам стаў «1С-Бітрыкс». Кампанія займаецца выданнем праграмных прадуктаў з іх лакалізацыяй, адаптацыяй пад рынак і рэкламным прасоўваннем. Дырэктар беларускага падраздзялення Паліна Ганковіч адзначае, што «працэдура ўступлення ў ПВТ празрыстая і зразумелая, у дакументах ўсё выразна прапісана», таму «калі від дзейнасці кампаніі апісаны ў Дэкрэце, ты адчуваеш сябе ўпэўнена».
Адна з крыніц dev.by адзначыла: «Перад намі разглядалі каля 90 праектаў». Але ўдакладніла, што «паколькі мы падавалі дакументы яшчэ ўлетку, магчыма, частку з іх прынялі ўжо восенню».
Як удакладнілі dev.by ў ПВТ, «у мінулым годзе экспарт Парку высокіх тэхналогій ўпершыню ў гісторыі перавысіў мільярд даляраў. Рост экспарту прадоўжыўся і у 2018 годзе — 140% (за 3 квартала, уключаючы верасень), у грашовым эквіваленце ён склаў 965 мільёнаў даляраў». Калі прынялі дэкрэт «Аб развіцці лічбавай эканомікі» рэзідэнтаў у ПВТ было 192, цяпер іх колькасць складае 454, паколькі за год у Парк прынялі 268 новых кампаній — гэта значна больш, чым за 12 гадоў працы.