Амерыканец Колін О'Брэдзі першым у адзіночку перасёк Антарктыду
Амерыканскі падарожнік Колін О'Брэдзі стаў першым у гісторыі чалавекам, які ў адзіночку, перасоўваючыся на лыжах, перасёк Антарктыду.
Шлях даўжынёй у 1500 кіламетраў заняў у яго 54 дні. За сабой ён цягнуў сані з прадуктамі і рыштункам агульнай вагой каля 170 кілаграмаў.
Родныя і сябры маглі сачыць за падарожжам О'Брэдзі па яго інстаграме, дзе ён публікаваў свае фота і ўражанні. «Я зрабіў гэта!» — напісаў падарожнік, дабраўшыся да фінішу.
Людзі і раней перасякалі Антарктыду ў адзіночку, аднак пры гэтым карысталіся дапамогай звонку — у прыватнасці, пакінутымі загадзя прадуктовымі запасамі — ці ж механічнымі сродкамі. 33-гадовы ўраджэнец Портленда (штат Арэгон) разлічваў толькі на ўласныя сілы. З О'Брэдзі спаборнічаў за першынство брытанец Люіс Рад, яго падарожжа пакуль не скончана.