Здарэнні77

Брэсцкага блогера-мільённіка пасадзілі на 2 гады за распаўсюд порна 

Брэсцкага блогера Алега Несцерава, вядомага таксама як АНБ (Алег Несцераў Брэст), прысудзілі да 2 гадоў калоніі. Суд адхіліў апеляцыю Несцерава і прызнаў таго вінаватым у распаўсюдзе порна.

Алег Несцераў — папулярны блогер, які здымае ролікі аб рамонце аўтамабіляў. У YouTube у яго больш за 400 тысяч падпісчыкаў, многія ролікі набралі больш за мільён праглядаў.

Несцераў нарадзіўся ў расійскай Ухце — гэта Рэспубліка Комі. Там ён жыў да 38 гадоў, меў жонку, дзіця. Але пасля разводу Алег перабраўся ў Беларусь, у Брэст, куды раней пераехалі яго бацькі.

У Брэсце ён ажаніўся. Паціху пачаў здымаць відэа аб рамонце аўтамабіляў, якія паступова набылі папулярнасць. Пасля відэаролікі і сталі асноўным заробкам Несцерава. У яго нарадзілася двое дзяцей.

Але ўвосені 2018 года на Несцерава завялі крымінальную справу за распаўсюд парнаграфіі. Канфіскавалі тэлефон.

«Ён быў на волі да суда, пакуль ішло следства. Суд адбыўся ў пачатку лістапада. Пасяджэнні былі закрытыя, — распавяла «Нашай Ніве» Крысціна, якая працавала ў камандзе блогера, была дырэктарам яго «Школы аўтамаляроў». — Вырак суда — 2 гады пазбаўлення волі. Несцерава адразу з залы суда адвезлі ў СІЗА. Ён падаваў апеляцыю, але абласны суд яе адхіліў. Разглядалі апеляцыю 21 снежня».

У сацсетках актыўна абмяркоўваецца справа Несцерава, гучаць розныя версіі. Нават высоўваюцца тэорыі, што блогер дасылаў непрыстойныя ролікі непаўналетнім. Артыкул, па якім асудзілі блогера, пад гэта падыходзіць (арт. 343 ч.2 — гэта распаўсюд порна праз інтэрнэт ці дэманстрацыя порна непаўналетнім). Ды і пасяджэнні суда былі закрытымі.

Але Крысціна абвяргае гэта.

«Пра ролікі і непаўналетніх — абсалютнае трызненне. Так, у Несцерава сапраўды быў «левы» акаўнт Укантакце, пад нікам Герман Ардэнт. Але ролікі ён нікому не дасылаў. Наколькі я ведаю, ён напісаў пост у нейкай суполцы, нават без відэа. Проста апублікаваў пост, не дасылаў камусьці канкрэтнаму. Пост заўважылі, пасля была нейкая экспертыза, якая прызнала яго парнаграфічным», — сцвярджае Крысціна.

Насамрэч, Несцераў размясціў вось такі пост і далучыў да яго фота аголенай жанчыны, на якім бачна геніталіі.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Перамовы ў Стамбуле завяршыліся. Масква патрабуе здачы Украінай чатырох абласцей7

Перамовы ў Стамбуле завяршыліся. Масква патрабуе здачы Украінай чатырох абласцей

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні5

Абвінавачанне ў падпалах дамоў, звязаных з прэм'ерам Брытаніі, выстаўлена 21-гадоваму ўкраінцу

Вызначыліся ўсе фіналісты «Еўрабачання-2025»

Крамлёўская метадычка ўжо настройвае прапагандыстаў, як трэба пісаць пра правал перамоў у Стамбуле4

На рынку ў Гомелі з'явілася чарэшня. Пачым?

Крэацін — новая мода. Ці варта вам яго прымаць?2

У сэрвіс таксі ад кампаніі A1 дадалі беларускую мову6

Перакладчыца на беларускую «Гары Потэра»: «Тое, што мастак павінен быць галодны, — гэта брыдкая маніпуляцыя»3

Еўрапейскі суд па правах чалавека адхіліў скаргу Вольгі Карач5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перамовы ў Стамбуле завяршыліся. Масква патрабуе здачы Украінай чатырох абласцей7

Перамовы ў Стамбуле завяршыліся. Масква патрабуе здачы Украінай чатырох абласцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць