27.12.2018 / 14:16

Пра «Арт Сядзібу», якая арганізавала 100-годдзе БНР, знялі фільм ВІДЭА 3

Фільм «7 год культурніцкіх турбот» распавядае пра розныя старонкі жыцця арганізацыі: пра малыя імпрэзы, пра вялікія канцэрты, пра тое, як доўгі час змагаліся за памяшканні і не маглі ўявіць, што ў 2018 «Арт Сядзіба» будзе ладзіць гістарычнае святкаванне #БНР100 каля Опернага тэатра.

Фільм зняты ў фармаце інтэрвію з рознымі дзеячамі, звязанымі з «Арт Сядзібай»: Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў, Андрэй Курэйчык, Яўген Змушка, Алесь Лютыч, Алесь-Францішак Мышкевіч. Усяго ў здымках фільма ўзялі ўдзел больш як 40 чалавек.

4
Мікола / Адказаць
27.12.2018 / 14:42
Папярэджанне тым хто будзе глядзець -- колькасць Франака ў фільме зашкальвае...
Арт Сядзібе падзяка, рэспект, і -- поспехаў !
0
П.В. / Адказаць
27.12.2018 / 17:59
бачу людзей з геафака!=) 
0
litvin Babrujskaha pavietu / Адказаць
27.12.2018 / 20:14
у-уу-ух ...і мяне "уставілі" ажно на 3сек.  " Інтэрвію" " брал" каля трох хвілінаў  як у выпадковага пакупніка які выйшаў з крамы SYMBAL.BY . АРТ-сядзібе рэспэкт, але каб аб ёй ведалі ня толькі Вячорка ды "арт-тусоўка" трэба "географію" пашыраць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру