27.12.2018 / 14:32

Ударылі ў твар і адарвалі пагон: у Дзяржынску трое мужчын збілі даішніка 11

У Дзяржынскі РАУС паступіла паведамленне ад мясцовай жыхаркі. Маўляў, у двары дома стаіць дзіўны аўтамабіль з нумарамі Брэсцкага рэгіёну. У ім — трое падазроных мужчын.

Для праверкі інфармацыі на месца прыехаў інспектар ДАІ.

«Супрацоўнік міліцыі падышоў да машыны, папрасіў дакументы для праверкі і пацікавіўся, з якой мэтай тут знаходзяцца дадзеныя грамадзяне. У адказ 30-гадовы ўладальнік машыны, мінчанін С., які відавочна быў добра нападпітку, нецэнзурна вылаяўся ў адрас інспектара, пасля чаго схапіў міліцыянта за форменную вопратку, у выніку адарваўшы пагонаў на куртцы», — паведамляе падрабязнасці міліцыя Мінскай вобласці.

Даішнік скруціў агрэсара, але з машыны выскачылі сябры мужчыны: 30-гадовы Т., жыхар дома, каля якога была прыпаркаваная машына, і 24-гадовы хлопец. Яны накінуліся на міліцыянта і нанеслі яму два ўдары ў твар.

Інспектар ДАІ паспеў паведаміць пра здарэнне калегам, і на месца адразу ж выехала падмога — супрацоўнікі Дэпартамента аховы і ДАІ. Усіх траіх нападнікаў затрымалі. Цяпер ім пагражае да 6 гадоў за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі.

nn.by

0
Мікола / Адказаць
27.12.2018 / 14:45
я нават баюся падумаць што пападае пад акрэсленне "дзіўны аўтамабіль з нумарамі Брэсцкага рэгіёну
https://nn.by/?c=ar&i=222820", і як можна разгледзець у ім "трое падазроных мужчын"

ваісціну краіна партызан
1
Ян Севярын Бакей / Адказаць
27.12.2018 / 14:48
Чаму інсьпектар быў адзін? Відэарэгістрацыя падзей ёсьць? трое палезьлі біцца з адным, але ў форме супрацоўніка міліцыі , які, па ходу, назваўся і пасьведчаньне паказаў- што гэта? нахабства непісьменных? тады "адукацыя" будзе вельмі балючай... "крутыя падвязкі блатных мажораў"?
2
Зiма / Адказаць
27.12.2018 / 15:06
Не варта яму было аднаму прыходзiць. Яны маглi яго забiць й сказаць што так i было.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру